Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Сак 2021

БДУІР падпісаў дарожную карту развіцця супрацоўніцтва з Расійскім тэхналагічным універсітэтам

БДУІР падпісаў дарожную карту развіцця супрацоўніцтва з Расійскім тэхналагічным універсітэтам
Фота з архiва

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі на чале з рэктарам Вадзімам Богушам наведала Расійскі тэхналагічны ўніверсітэт МІРЭА ў Маскве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе БДУІР.

“У час візіту рэктар РТУ МІРЭА Станіслаў Кудж і прэзідэнт універсітэта Аляксандр Сігаў пазнаёмілі беларускіх калег з асноўнымі напрамкамі навукова-даследчай дзейнасці ВНУ, правялі экскурсіі па навуковых лабараторыях і дзіцячым тэхнапарку “Альтаір”, якія дзейнічаюць на базе ўніверсітэта. Кіраўнікі ўніверсітэтаў абмяркоўвалі пытанні ўзаемадзеянне ў галіне навукі і адукацыі, у тым ліку рэалізацыю сумесных мерапрыемстваў у галіне акадэмічнай мабільнасці і навукова-даследчых праектаў”, - расказалі ў БДУІР.

У выніку перагавораў падпісана дарожная карта развіцця супрацоўніцтва. Універсітэты будуць распрацоўваць сумесныя адукацыйныя праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў, магістраў, якія адпавядаюць патрабаванням адукацыйных стандартаў абодвух бакоў, арганізоўваць практыкі і стажыроўкі, сумесна рэалізоўваць праграмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, навучальных курсаў з выдачай дакументаў аб прафесійнай адукацыі. ВНУ таксама дамовіліся аб правядзенні ў будучым сумесных навукова-практычных і навукова-метадычных канферэнцый, выставак, форумаў, сімпозіумаў і семінараў, выкананні сумесных навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па заказах прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі абедзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі