26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя АТ "Грузінская чыгунка" прыбыла на Беларускую чыгунку для абмену вопытам у галіне ўкаранення інфармацыйных тэхналогій. Сустрэча бакоў праходзіць сёння ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
"Праграма знаходжання грузінскіх калег прадугледжвае наведванне шэрага аб'ектаў інфраструктуры беларускай магістралі, сярод якіх Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр, дзе яны азнаёмяцца з цэнтральным вылічальным комплексам БЧ", - удакладнілі спецыялісты. Таксама плануецца наведванне лакаматыўнага дэпо Мінск і правядзенне нарады.
Акрамя таго, беларускія спецыялісты правядуць для чыгуначнікаў з Грузіі некалькі прэзентацый, у тым ліку па тэхнічным абслугоўванні і рамонце абсталявання.
Беларуская чыгунка - важнае звяно транспартнага комплексу краіны, паспяхова канкурыруе з іншымі відамі транспарту і забяспечвае больш як 62 працэнты грузаабароту і каля 36 працэнтаў пасажыраабароту ўсіх відаў транспарту агульнага карыстання ў рэспубліцы. Прыярытэтнымі напрамкамі развіцця БЧ з'яўляюцца ўдасканаленне дзеючых і ўкараненне новых тэхналогій перавозак грузаў і пасажыраў, мадэрнізацыя чыгуначнай інфраструктуры, развіццё транспартна-лагістычнага бізнесу, набыццё сучаснага рухомага саставу.