18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня 2025 года памер базавай велічыні складзе Br42. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Ва ўрадзе нагадалі, што ў 2024 годзе базавая велічыня ўстаноўлена ў памеры Br40.
Базавая велічыня ўплывае на памер шэрага дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат.