11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч 10 чэрвеня ў Маскве сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Малайзіі ў Беларусі па сумяшчальніцтве Балам Чадранам Тарманам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"У ходзе сустрэчы абмеркаваны ўвесь комплекс двухбаковых адносін з Малайзіяй з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне і пошук новых форм супрацоўніцтва", - гаворыцца ў паведамленні.
Малазійскаму боку прапанавана ў бліжэйшы час правесці чарговы раўнд палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін, а таксама распрацаваць дарожную карту супрацоўніцтва.