15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад узгадніў з Банкам развіцця выдзяленне Нацыянальнаму аэрапорту Мінск крэдытаў у памеры да $1,8 млн для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 14 студзеня 2021 года нумар 9 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У 2021 годзе аэрапорт атрымае да $1,6 млн на праект па будаўніцтве другой узлётна-пасадачнай паласы з аб'ектамі дапаможнага прызначэння. Для рэканструкцыі аэрадрома Орша выдзеляць да $200 тыс.
Стаўка па крэдытах, што выдаюцца ў доларах, складзе 3,29 працэнта гадавых.
У 2021 годзе 65 працэнтаў ад сумы выплачваемых працэнтаў фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, 35 працэнтаў - за кошт рэспубліканскага фонду грамадзянскай авіяцыі і пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Міністэрства транспарту і камунікацый.