Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Жнв 2020

Банк развіцця прыцягнуў крэдытныя рэсурсы ў памеры 20 млн еўра ў Банка Інтэза

Банк развіцця прыцягнуў крэдытныя рэсурсы ў памеры 20 млн еўра ў Банка Інтэза
Фота з архiва

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. АТ "Банк Інтэза" (расійскі даччыны банк італьянскай Групы "Інтэза Санпаола") прадаставіў крэдыт у памеры 20 млн еўра Банку развіцця Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага банка.

"З Банкам Інтэза нас звязвае доўгая гісторыя плённага супрацоўніцтва, - пракаменціраваў намеснік старшыні праўлення Банка развіцця Іван Варэніца. - У снежні 2015 года была рэалізавана дэбютная сумесная здзелка. Гэта значыць у бягучым годзе ў нас своеасаблівы юбілей партнёрства. Паспяховае завяршэнне бягучага вялікага пазыковага праекта дэманструе ўзаемнае імкненне нашых інстытутаў умацоўваць і развіваць узаемавыгадныя партнёрскія адносіны".

Начальнік упраўлення гандлёвага фінансавання Банка Інтэза Наталля Маланічава ў сваю чаргу адзначыла, што Банк развіцця - адзін з лідараў банкаўскай сістэмы Беларусі. На працягу многіх гадоў ён з'яўляецца надзейным партнёрам Банка Інтэза.

"Мы і ў далейшым гатовы супрацоўнічаць з такім аўтарытэтным фінансавым інстытутам на карысць развіцця эканомікі і рэалізацыі важнейшых сацыяльна значных інвестыцыйных праграм як у Беларусі, так і ў Саюзнай дзяржаве", - падкрэсліла Наталля Маланічава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі