5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця прадставіў новы крэдытны прадукт для падтрымкі вытворцаў медыцынскіх сродкаў аховы і абсталявання ў перыяд распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў банку.
Умовы новага прадукту прадугледжваюць аказанне фінансавай падтрымкі суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, дзейнасць якіх звязана з вытворчасцю медыцынскіх сродкаў аховы (ахоўныя касцюмы, маскі, пальчаткі, акуляры, рэспіратары, антысептыкі, халаты і іншае) і медыцынскага абсталявання. Дапамогу могуць атрымаць і іншыя суб'екты, чыя дзейнасць накіравана на барацьбу з распаўсюджваннем COVID-19.
Памер працэнтнай стаўкі складае 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка + 2,5 працэнтнага пункта, цяпер гэта 6,88 працэнта гадавых.
За прадастаўленнем фінансавання можна звяртацца ў банкі-партнёры і лізінгавыя арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі праграмы фінансавай падтрымкі МСП.