Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Снж 2017

Банк развіцця ў 2018 годзе плануе накіраваць на падтрымку МСП не менш за Br100 млн

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця ў 2018 годзе плануе накіраваць на падтрымку малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП) не менш як Br100 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

"Пад старшынствам прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова 20 снежня адбылося пасяджэнне наглядальнага савета ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", на якім былі разгледжаны асноўныя дакументы, што будуць вызначаць дзейнасць банка развіцця ў 2018 годзе. Так, напрыклад, на працягу наступнага года на мэты падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу плануецца накіраваць грашовых сродкаў у суме не менш як Br100 млн", - растлумачылі ў банку.

Акрамя таго, у 2018 годзе плануюцца ўкладанні грашовых сродкаў на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў у суме Br1,3 млрд. Аб'ём выдачы экспартных крэдытаў павінен дасягнуць Br400 млн, што ў 1,3 раза перавышае планавае заданне, устаноўленае банку наглядальным саветам на 2017 год. У 2018 годзе Банк развіцця плануе забяспечыць прырост прыцягнутых на знешніх рынках рэсурсаў не менш як на Br200 млн у эквіваленце.

"Фінансавым вынікам дзейнасці Банка развіцця ў наступным годзе павінна стаць атрыманне прыбытку ў суме Br150 млн, што разглядаецца ў якасці дадатковай рэсурснай крыніцы для крэдытнай падтрымкі праграм развіцця айчынных суб'ектаў гаспадарання, а таксама забеспячэння доўгатэрміновага стабільнага функцыянавання самога банка", - адзначылі ў прэс-службе.

На пасяджэнні былі абмеркаваны папярэднія вынікі выканання ключавых параметраў дзейнасці і асноўных задач, пастаўленых перад Банкам развіцця для рэалізацыі ў 2017 годзе.

ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" - спецыялізаваны фінансавы інстытут, утвораны ў 2011 годзе. Яго заснавальнікамі з'яўляюцца Савет Міністраў і Нацыянальны банк Беларусі. Кантрольны пакет акцый банка належыць дзяржаве. У ліку асноўных задач БРРБ - фінансаванне доўгатэрміновых і капіталаёмістых інвестыцыйных праектаў пры рэалізацыі дзяржпраграм і мерапрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі