Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Ліс 2018

Азербайджан мае намер адкрыць гандлёвыя дамы ў абласных цэнтрах Беларусі

Азербайджан мае намер адкрыць гандлёвыя дамы ў абласных цэнтрах Беларусі

19 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Азербайджан мае намер пашыраць работу свайго Гандлёвага дома, які адкрыўся ў мінулым годзе ў Мінску. Аб такім рашэнні сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, тавары з Азербайджана шырока прадстаўлены ў Гандлёвым доме. "Адзначу, што яны карыстаюцца папулярнасцю ў беларускіх пакупнікоў. Таму Прэзідэнт Азербайджана прыняў рашэнне аб пашырэнні гэтай сеткі на абласныя цэнтры", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Ільхам Аліеў прызнаўся, што, наведваючы Гандлёвы дом Азербайджана, быў узрадаваны стварэнню кутка яго краіны ў маляўнічым раёне беларускай сталіцы. Паводле яго слоў, дзякуючы гэтаму аб'екту беларусы змогуць даведацца аб дасягненнях Азербайджана. "Наша прадукцыя ўжо выйшла на беларускі рынак і карыстаецца добрым попытам, - адзначыў Прэзідэнт. - Мы маем намер прасоўваць нашы тавары на рынак Беларусі".

Ён сказаў, што краіны даўно развіваюць поўнамаштабную прамысловую кааперацыю. У прыклад кіраўнік дзяржавы прывёў арганізацыю ў Азербайджане зборачнай вытворчасці трактароў "Беларус", дзе з 2007 года выпушчана больш за 10 тыс. адзінак тэхнікі.

"Гэта стварае ў Азербайджане новыя рабочыя месцы, ужо стварыла новую галіну прамысловасці. Гэта пацягнула за сабой павелічэнне нашага прамысловага патэнцыялу, а таксама стварыла магчымасць для беларускіх вытворцаў падзяліцца вопытам з намі, прасоўваць сваю прадукцыю. І цяпер яна ўжо выходзіць на рынкі трэціх краін, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Мы сёння дамовіліся аб аналагічным падыходзе ў вытворчасці камбайнаў. Такім чынам, ідзе поўнамаштабная прамысловая кааперацыя з вельмі высокай ступенню эфектыўнасці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі