Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Ліс 2023

Асноўным драйверам росту застаецца прамысловасць. Картун аб выніках работы эканомікі за 10 месяцаў

Асноўным драйверам росту застаецца прамысловасць. Картун аб выніках работы эканомікі за 10 месяцаў
Фота з архiва

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эфектыўная работа эканомікі забяспечыла рост рэальных даходаў насельніцтва. Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун, каменціруючы дынаміку асноўных макраэканамічных паказчыкаў па выніках 10 месяцаў бягучага года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Як раней адзначаў Нацыянальны статыстычны камітэт, ВУП Беларусі ў студзені-кастрычніку вырас на 3,8 працэнта. Такім чынам, планавае заданне па году выканана з апярэджаннем.

Паводле слоў Андрэя Картуна, асноўным драйверам росту застаецца прамысловасць: яе ўклад у прырост ВУП большы за 60 працэнтаў. "Асноўная прыбаўка ў кастрычніку атрымана ў машынабудаванні, вытворчасці бытавой тэхнікі і легкавых аўтамабіляў, лёгкай прамысловасці. Паскарэнне таксама адзначаецца ў рознічным гандлі - 107,6 працэнта і аптовым гандлі - 113,2 працэнта. Добрую дынаміку дэманструе будаўніцтва - тэмп росту 108,8 працэнта. У дадатнай зоне замацавалася сельская гаспадарка (101,2 працэнта). Высокія тэмпы па малаку, мясе жывёлы і птушкі. Чацвёрты месяц запар назіраецца аднаўленчы трэнд у IT-галіне. Важна, што прадукцыя не ідзе на склад: запасы прадаўжаюць скарачацца - за апошнія паўгода амаль на Br1 млрд", - расказаў намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.

Як растлумачыў Андрэй Картун, трэнд на зніжэнне запасаў абумоўлены ростам продажаў на знешніх рынках. "Фізічныя аб'ёмы экспарту тавараў у студзені-верасні выраслі больш як на чвэрць. Вартасныя аб'ёмы паставак максімальныя за апошнія 11 гадоў. За верасень экспарт тавараў і паслуг дасягнуў $4,2 млрд, а сумарнае дадатнае сальда - рэкордных у бягучым годзе $370 млн. Падтрыманню высокага ўзроўню канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі на доўгатэрміновым трэку будуць садзейнічаць высокія тэмпы росту інвестыцый у асноўны капітал - плюс 13,3 працэнта. Прычым затраты на набыццё машын і абсталявання павялічыліся амаль на трэць. Эфектыўная работа эканомікі забяспечыла высокі ўзровень зарплаты - Br1940 у верасні. Таксама з 1 верасня 2023 года на 5 працэнтаў выраслі працоўныя пенсіі. Росту даходаў насельніцтва ў рэальным выражэнні садзейнічае нізкі ўзровень індэкса спажывецкіх цэн: 3,7 працэнта ў гадавым выражэнні. Паводле нашых ацэнак, да канца года інфляцыя складзе каля 5,5 працэнта", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі