Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Жнв 2022

Арганізацыі НАН Беларусі ў I паўгоддзі нарасцілі экспарт больш як на 30 працэнтаў

Арганізацыі НАН Беларусі ў I паўгоддзі нарасцілі экспарт больш як на 30 працэнтаў
Фота з архiва

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў першым паўгоддзі нарасцілі экспарт на 30,2 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

"За студзень-чэрвень камерцыйныя і бюджэтныя арганізацыі НАН Беларусі вырабілі прадукцыі на экспарт, выканалі работ (паслуг) па дагаворах з замежнымі заказчыкамі на агульную суму амаль $19 млн, што складае 130,2 працэнта да аб'ёму экспарту за аналагічны перыяд 2021 года. Дадаткова арганізацыямі НАН Беларусі прыцягнуты сродкі па грантах на агульную суму больш за $120 тыс. Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі арганізацый НАН Беларусі склалася дадатнае ў памеры амаль $7 млн. Лепш за ўсіх па гэтым напрамку спрацавалі арганізацыі аддзялення аграрных навук і аддзяленні фізіка-тэхнічных навук - 75,7 працэнта ад агульнага аб'ёму", - расказалі ў прэс-службе.

Агульны аб'ём работ, выкананых арганізацыямі НАН Беларусі за студзень-чэрвень, склаў Br416,5 млн - гэта 128,4 працэнта да першага паўгоддзя 2021 года. Сярэднямесячная заработная плата склала Br1584,8 (рост у 1,2 раза).

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў адзначыў, што сёння неабходна працаваць максімальна эфектыўна. Галоўнае - бескампраміснае выкананне ўсіх паказчыкаў, у прыярытэце праграмы. Акрамя таго, кіраўнікі арганізацый павінны рабіць усё для росту заработнай платы супрацоўнікаў, прычым з розных крыніц. Таксама адным з важных пытанняў застаецца фінансавае забеспячэнне. У кожнай арганізацыі павінна быць вытворчасць або вытворчы ўчастак. Уладзімір Гусакоў таксама адзначыў, што пытанне імпартазамяшчэння сёння стаіць як ніколі востра і гэта шанц для навуковых арганізацый.

Кіраўнік Акадэміі навук чарговы раз нацэліў кіраўніцтва інстытутаў і цэнтраў на прарыўныя распрацоўкі сусветнага ўзроўню, значныя навуковыя вынікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі