Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Жнв 2018

Арганізацыі "Беллегпрама" ў I паўгоддзі павялічылі інвестыцыі ў асноўны капітал на 20,8 працэнта

Фота з сайта "Беллегпрама"

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі канцэрна "Беллегпрам" у першым паўгоддзі 2018 года павялічылі інвестыцыі ў асноўны капітал на 20,8 працэнта да Br40,3 млн, што ў супастаўных умовах склала 120,8 працэнта да ўзроўню студзеня-чэрвеня 2017-га. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў "Беллегпраме" па выніках пасяджэння савета канцэрна.

На набыццё абсталявання накіравана Br34,7 млн (на імпартнае - Br32,2 млн), на выкананне будаўніча-мантажных работ - Br5 млн, што склала адпаведна 86,3 працэнта і 12,4 працэнта ад агульнага аб'ёму інвестыцый.

Па выніках першага паўгоддзя арганізацыі канцэрна вырабілі прадукцыі на Br1 млрд (106,8 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года). У цэлым па канцэрне рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці склала 11,7 працэнта.

Аб'ём экспарту тавараў за студзень-чэрвень склаўся на ўзроўні $275,3 млн (рост на 8,2 працэнта), экспарт у КНР склаў $2,2 млн. Удзельная вага экспарту ў агульным аб'ёме вытворчасці - 53,1 працэнта. Пастаўкі вяліся ў 56 краін.

У першым паўгоддзі арганізацыі "Беллегпрама" вырабілі імпартазамяшчальную прадукцыю на суму $239,6 млн, што складае 54,7 працэнта ад гадавога задання на 2018 год.

Адзначана, што ва ўмовах істотнага зніжэння продажаў праз традыцыйныя каналы гандлю і наяўнасці строгай канкурэнцыі з боку структур, якія рэалізуюць імпартную прадукцыю, прамысловыя арганізацыі галіны вымушаны развіваць уласную тавараправодную сетку на ўнутраным рынку.

"Для выканання задач, пастаўленых на трэці квартал, неабходна прадоўжыць работу па нарошчванні аб'ёмаў вытворчасці і пошуку новых рынкаў збыту прадукцыі, па фінансавым аздараўленні арганізацый і выхадзе на прыбытковую работу стратных арганізацый, па зніжэнні сабекошту вырабленай прадукцыі", - дадалі ў канцэрне. Кіраўнікам усіх падведамных канцэрну арганізацый рэкамендавана ў самы кароткі тэрмін навесці парадак на вытворчых і замацаваных тэрыторыях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі