Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Снж 2015

Амаль $52 млн крэдыту Эксімбанка Кітая плануецца прыцягнуць на мадэрнізацыю Аршанскага льнокамбіната

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ільготны пакупніцкі крэдыт Экспартна-імпартнага банка (Эксімбанка) Кітая ў памеры $51 млн 834,7 тыс. тэрмінам на 15 гадоў будзе прыцягнуты ў 2015-2017 гадах на другі этап мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната. Гэта рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў Беларусі нумар 1104 ад 29 снежня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Міністр фінансаў Уладзімір Амарын упаўнаважаны на правядзенне перагавораў па праекце крэдытнага пагаднення паміж урадам Беларусі і Эксімбанкам і падпісанне гэтага дакумента пры дасягненні дамоўленасцей у межах адобранага праекта. Мінфіну пры гэтым дазволена пры неабходнасці ўносіць змяненні і дапаўненні ў праект пагаднення, якія не маюць прынцовага характару.

Раней паведамлялася, што для комплекснага абнаўлення дзеючай вытворчасці Аршанскага льнокамбіната запланавана рэалізацыя другога этапу тэхперааснашчэння. Яно прадугледжвае мадэрнізацыю фабрыкі нумар 2 і іншых інфраструктурных аб'ектаў прадпрыемства. Выкананне гэтых мер дасць магчымасць абнавіць магутнасці па перапрацоўцы доўгага льновалакна на фабрыцы на 80 працэнтаў, павялічыць аб'ём перапрацоўкі доўгага льновалакна з 4,6 тыс. т да 5,3 тыс. т. Чаканае зніжэнне працазатрат - 45 працэнтаў, выпрацоўка па дабаўленай вартасці на аднаго работніка ў 2016 годзе - $15,1 тыс. (у 2013 годзе - $9 тыс.). Першы этап прадугледжваў рэканструкцыю фабрыкі нумар 3 з пашырэннем вытворчых плошчаў ткацкага і прадзільна-прыгатавальнага цэхаў.

Рэспубліканскае ўнітарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства "Аршанскі льнокамбінат" уваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці. Гэта тэкстыльнае прадпрыемства перапрацоўвае льняное валакно і выпускае льняныя тканіны, а таксама гатовыя вырабы з іх. Ільнокамбінат пастаўляе прадукцыю на рынкі больш чым 30 краін свету, у тым ліку ў дзяржавы ЕС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі