10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спрошчаным парадкам працаўладкавання ў Парку высокіх тэхналогій з канца сакавіка 2018 года скарысталіся амаль 500 іншаземцаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС, паведамляе БЕЛТА.
Большасць іншаземцаў, якія прыйшлі на работу ў ПВТ, - грамадзяне Расіі, Украіны, Казахстана і Азербайджана. "У Беларусі праводзіцца мэтанакіраваная работа па прыцягненні высокакваліфікаваных замежных спецыялістаў. У прыватнасці, пашыраецца спіс катэгорый асоб, для якіх наймальнікам не патрабуецца атрыманне дазволу для прыцягнення замежнай рабочай сілы, а таксама спецыяльны дазвол на права займання працоўнай дзейнасцю ў нашай краіне. Такая магчымасць з'явілася ў рэзідэнтаў ПВТ у адпаведнасці з дэкрэтам нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі", які ўступіў у сілу 28 сакавіка мінулага года", - адзначылі ў МУС.
У Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС нагадалі, што рэзідэнту ПВТ на працягу трох рабочых дзён з даты заключэння працоўнага дагавора або кантракта з замежным работнікам трэба пісьмова паведаміць аб гэтым раённаму падраздзяленню па грамадзянстве і міграцыі. Дазвол на часовае пражыванне іншаземцу, які заключыў працоўны дагавор з рэзідэнтам ПВТ, выдаецца на тэрмін дзеяння кантракта.
Усяго ў 2018 годзе для работы ў Беларусь прыехалі амаль 16 тыс. іншаземцаў.