Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Май 2024

Алейнік аб беларуска-расійскім супрацоўніцтве: дасягнулі шмат чаго, але няма мяжы дасканаласці

Алейнік аб беларуска-расійскім супрацоўніцтве: дасягнулі шмат чаго, але няма мяжы дасканаласці
Сяргей Алейнік. Фота з архiва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія шмат чаго дасягнулі ў развіцці двухбаковага супрацоўніцтва, але бакі маюць намер і далей працаваць над яго паглыбленнем. Аб гэтым, адказваючы на пытанне БЕЛТА, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік.

"Беларуска-расійскае супрацоўніцтва развіваецца вельмі дынамічна. Як кажуць, няма мяжы дасканаласці. Мы сапраўды дасягнулі вельмі шмат чаго ў нашым саюзным будаўніцтве. У нас рэкордныя аб'ёмы тавараабароту, вельмі сур'ёзная праграма прамысловай кааперацыі, вельмі актыўна развіваецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. За апошнія чатыры гады нам удалося фактычна падвоіць экспарт беларускай прадукцыі ў Расію. Гэта лічба гаворыць сама за сябе", - сказаў кіраўнік МЗС.

Ён упэўнены, што перспектывы беларуска-расійскага супрацоўніцтва вельмі шматгранныя. "У няпростых умовах, у якіх знаходзяцца і Беларусь, і Расія, ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага націску, мы нацэлены на ўмацаванне нашай інтэграцыі, знешнепалітычнай каардынацыі, сумеснае процідзеянне незаконным санкцыям і будзем рабіць усё, каб гэту работу развіваць, паглыбляць і прадаўжаць", - сказаў Сяргей Алейнік.

Аб'ём тавараабароту Беларусі і Расіі ў 2023 годзе склаў амаль $48,7 млрд, што на 6,3 працэнта вышэй у параўнанні з узроўнем 2022 года. Экспарт - большы за $25 млрд. Імпарт - $23,6 млрд. У сваю чаргу экспарт беларускіх паслуг у 2023 годзе склаўся ў памеры $3,6 млрд.

У бягучым годзе тавараабарот паміж краінамі таксама мае тэндэнцыю да росту. У студзені-сакавіку нагандлявалі больш як на $12 млрд, што на 4,2 працэнта вышэй у параўнанні з аналагічным перыядам год таму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі