Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Ліс 2016

Актывізацыя гандлю адзначаецца паміж Беларуссю і Пакістанам

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паміж Беларуссю і Пакістанам назіраецца істотная актывізацыя гандлю, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Пакістане.

У студзені-верасні 2016 года тавараабарот паміж Беларуссю і Пакістанам склаў $38,6 млн. У Пакістан экспартавана беларускіх тавараў на суму $30 млн. На 7,8 працэнта выраслі пастаўкі беларускіх трактароў, на 55,4 працэнта - частак для трактароў. Рост на 4,7 працэнта паказалі пастаўкі беларускіх шын, на 13,9 працэнта павялічыўся экспарт гатовых прадуктаў харчавання (сухіх дзіцячых сумесей). Таксама істотна павялічыўся аб'ём экспарту газетнай паперы - за дзевяць месяцаў пастаўлена 1395 т на суму $613,9 тыс., што ў разы перавысіла аб'ём пастаўкі гэтай прадукцыі за ўвесь 2015 год.

Узрос і імпарт у Беларусь з Пакістана па некаторых таварных пазіцыях. У 3,4 раза павялічаны пастаўкі прадуктаў харчавання, агародніны і фруктаў, амаль у 3 разы - абутку, больш як у 3 разы - касметычных і манікюрных інструментаў.

У лістападзе 2014 года адкрылася пасольства Беларусі ў Пакістане. Бакам удалося ў беспрэцэдэнтна кароткі тэрмін устанавіць сістэмныя адносіны ў гандлёва-эканамічнай сферы.

Першы ў гісторыі афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан адбыўся 28-29 мая 2015 года. У жніўні бягучага года адбыўся візіт прэм'ер-міністра Пакістана ў Беларусь. У кастрычніку 2016 года Аляксандр Лукашэнка наведаў Пакістан з другім афіцыйнай візітам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі