Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Ліс 2023

Акадэмія навук, "Газпрам трансгаз Беларусь" і "Газпрам УНДІГАЗ" падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

Акадэмія навук,
Фота ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь"

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", ТАА "Газпрам УНДІГАЗ" падпісалі пагадненне і мемарандум аб супрацоўніцтве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь".

Пагадненне і мемарандум, ініцыяваныя ААТ "Газпрамтрансгаз Беларусь", прадугледжваюць пашырэнне супрацоўніцтва вучоных дзвюх краін па распрацоўцы новых імпартаапераджальных прадуктаў для газавай галіны. А таксама іх укараненне ў вытворчую дзейнасць беларускай даччынай кампаніі "Газпрама".

"Гэтыя дакументы адкрываюць новыя магчымасці для навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння, тэхналагічнага развіцця і імпартазамяшчэння. Адным з напрамкаў супрацоўніцтва стане развіццё рынку газаматорнага паліва, якое пашыраюць кампаніі групы "Газпрам" у Беларусі і Расіі", - адзначыў генеральны дырэктар ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" Уладзімір Маёраў.

Гендырэктар "Газпрам УНДІГАЗ" Максім Нядзвецкі падтрымаў: "Мы з аптымізмам глядзім у будучыню. І ўпэўнены, што наша супрацоўніцтва будзе плённым і выніковым".

"Праекты, якія мы вырашылі ў першую чаргу абмеркаваць, датычацца імпартазамяшчэння і прарыўных распрацовак. І гэтыя дзве задачы, я ўпэўнены, мы паспяхова вырашым з калегамі", - падвёў вынік акадэмік - сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, прафесар Сяргей Шчарбакоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі