Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_e2ddc41e2413b14ee5fb6e5f9edaac60, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Аўгуліс: Латвія гатова абмяркоўваць узаемавыгадныя ўмовы для прыцягнення ў парты беларускіх грузаў | Бізнес-навіны Беларусі | Бизнес, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Стд 2017

Аўгуліс: Латвія гатова абмяркоўваць узаемавыгадныя ўмовы для прыцягнення ў парты беларускіх грузаў

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Латвія гатова абмяркоўваць з Беларуссю ўзаемавыгадныя ўмовы для прыцягнення ў свае парты беларускіх грузаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр зносін Латвіі Улдзіс Аўгуліс па выніках пасяджэння беларуска-латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наконт скідак і астатняга прадаўжаецца работа. Учора быў дзелавы савет, дзе самі камерсанты маглі абмяркоўваць паміж сабой гэтыя пытанні. Нам трэба працаваць над тым, каб выгада была для абодвух бакоў", - адзначыў Улдзіс Аўгуліс.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што пад выгаднымі ўмовамі маецца на ўвазе не толькі прадастаўленне скідак. "Акрамя скідак, мае значэнне ўпэўненасць у сваім партнёры, хуткасць перавалкі грузу і іншыя моманты. Важна, якая скідка: на год, два гады або на большы прамежак часу, - дадаў Улдзіс Аўгуліс. - Таму трэба падсумаваць усе абставіны і тады прымаць рашэнне".

Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак звярнуў увагу, што абмеркаванне ўмоў паставак у латвійскія парты - гэта пастаянная работа, якая вядзецца краінамі. "У сакавіку прадстаўнікі беларускіх чыгунак, латвійскіх чыгунак і партоў збяруцца і будуць дамаўляцца аб тарыфах на чарговы перыяд - гэта нармальная практыка пошуку кліентаў, трэба паказваць адпраўнікам грузаў перавагі таго ці іншага напрамку. Пытанне скідак прысутнічае заўсёды, груз ідзе туды, дзе больш выгадна", - сказаў Анатоль Сівак.

Беларусь і Латвія разам працуюць над транспартным калідорам для транзітных грузаў з Азіі, у тым ліку з Кітая, - перспектывы такога супрацоўніцтва таксама будуць абмяркоўваць на нарадзе транспартнікаў у сакавіку. "Мы рыхтуем праект пагаднення па перавозках у рамках Шаўковага шляху. Гэты дакумент датычыцца не толькі Міністэрства зносін Латвіі і Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі, мы працуем і з кітайскім Міністэрствам транспарту", - дадаў Анатоль Сівак. Паводле яго слоў, узгодненая работа ў гэтым плане дапаможа хуткаму развіццю Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. "Трэба ствараць адпаведную інфраструктуру, юрыдычную базу, вызначаць тарыфы, паколькі тавары будуць прыходзіць у парк у тым ліку па марскім шляху. Таксама трэба прадугледзець шляхі экспартных паставак і ўлічыць магчымасці партоў", - растлумачыў ён.

Сёння на пасяджэнні Беларусь і Латвія абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў лясной гаспадарцы, дрэваапрацоўцы, энергетыцы, сельскай гаспадарцы, харчовай прамысловасці, галіне транспарту і лагістыкі, будаўніцтве, турызме, адукацыі і іншых сферах. Па выніках пасяджэння падпісаны пратакол і пагадненне аб супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Беларусі і Латвіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі