19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі Беларусі з улікам рапсу намалацілі больш за 7,5 млн т збожжа. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 19 жніўня збожжа з улікам рапсу намалочана 7,596 млн т, з іх - 6,524 млн т збожжавых і зернебабовых культур (95,3 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы, ураджайнасць - 32,7 ц/га), 1,072 млн т рапсу (92,1 працэнта да ўборачнай плошчы, ураджайнасць - 29,1 ц/га).
У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,051 млн т, Гродзенская - 1,735 млн т, Брэсцкая - 1,557 млн т, Магілёўская - 871,3 тыс. т, Гомельская - 731,4 тыс. т, Віцебская - 650 тыс. т.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 44,2 тыс. га (99 працэнтаў плошчаў, якія падлягаюць уборцы).