2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афрыканскі экспартна-імпартны банк зацікаўлены ў пастаўках прадукцыі беларускай машынабудаўнічай галіны ў краіны рэгіёна. Аб гэтым ішла 1 верасня размова ў час сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Рачкова з прэзідэнтам Афрэксімбанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні перагавораў па фінансаванні банкам экспартных паставак прадукцыі ААТ "МАЗ", "МТЗ", "БелАЗ", "Амкадор", "Гомсельмаш" і іншых вытворцаў.
Бакі таксама абмеркавалі вынікі візіту дэлегацыі банка ў Беларусь у чэрвені 2016 года і прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва Афрэксімбанка з суб'ектамі гаспадарання Беларусі па пашырэнні беларускага экспарту тавараў і паслуг у Егіпет, Судан, Алжыр і іншыя краіны рэгіёна.
Афрэксімбанк - міжнародны (міжрэгіянальны) фінансавы інстытут, заснаваны ў 1993 годзе, са штаб-кватэрай у Егіпце. Актывы - каля $5,5 млрд, уласны капітал - $0,9 млрд, мае міжнародныя крэдытныя рэйтынгі Baa2 (Moody's) і BBB (Fitch). Банк заснаваны ўдзельнікамі з 41 краіны Афрыкі.