Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Жнв 2017

Абмяркоўваецца стварэнне інвестфонду на больш як $0,5 млрд для прыцягнення рэзідэнтаў у "Вялікі камень"

1 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Абмяркоўваецца стварэнне інвестыцыйнага фонду памерам больш як $0,5 млрд для прыцягнення новых рэзідэнтаў у Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Аб гэтым стала вядома па выніках сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржаўным савеце КНР Сяа Яцынам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што першапачатковы памер фонду будзе складаць $585 млн з перспектывай павелічэння да $1 млрд і больш па меры неабходнасці.

У цэлым на сустрэчы, дзе прысутнічалі і прадстаўнікі шэрага буйнейшых кітайскіх карпарацый, абмяркоўваліся перспектывы развіцця Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.

Акрамя стварэння інвестыцыйнага фонду, у ліку напрамкаў, якія мае намер развіваць кітайскі бок сумесна з беларускімі партнёрамі, даследчая работа, у тым ліку ў пытанні патрэбнасцей рынку ў той ці іншай прадукцыі, падрыхтоўка кадраў, навучанне і павышэнне кваліфікацыі работнікаў прадпрыемстваў - рэзідэнтаў парка.

Чакаецца, што парк "Вялікі камень" будзе ўключаны ў спіс праектаў, якія курыруе Камітэт па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржсавеце КНР. Гэта дасць дадатковыя магчымасці для аказання дапамогі ў прыцягненні інвестараў, вырашэнні пытанняў развіцця супрацоўніцтва, асабліва па лініі дзяржпрадпрыемстваў.

На сустрэчы таксама абмяркоўваліся тэмы развіцця турызму, авіязносін, устаранення візавых бар'ераў.

З беларускага боку заяўлена аб гатоўнасці аказваць усялякую дапамогу і падтрымку ў вырашэнні любых пытанняў, што ўзнікаюць, і рэалізацыі розных праектаў.

Сяа Яцын падкрэсліў, што дэлегацыя ў складзе прадстаўнікоў буйнейшых карпарацый Кітая, якая прыбыла з ім, нацэлена на тое, каб рэалізаваць дамоўленасці, дасягнутыя паміж лідарамі дзвюх краін. "Прадпрыемствы, якія прадстаўлены ў складзе нашай дэлегацыі, уваходзяць у топ-500 буйнейшых і мацнейшых прадпрыемстваў свету", - сказаў ён.

Таксама Сяа Яцын падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за ўсебаковую падтрымку работы кітайскіх прадпрыемстваў у Беларусі, у прыватнасці ў рэалізацыі праекта па стварэнні парка "Вялікі камень". На гэта накіраваны ўказ нумар 166 ад 12 мая 2017 года, якім для рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" ствараецца найлепшы прававы рэжым вядзення камерцыйнай дзейнасці ў параўнанні з іншымі рэжымамі ў Беларусі і краінах ЕАЭС. "Мы ўбачылі, што па многіх напрамках, у прыватнасці для развіцця гэтага парка і садзейнічання ўваходжанню ў яго новых рэзідэнтаў, была праведзена вельмі вялікая работа. Гэта дасць магчымасць зрабіць наш праект міжнародным, стварыць спрыяльныя ўмовы і добры бізнес-клімат", - упэўнены кіраўнік кітайскай дэлегацыі.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што праведзеныя абмеркаванне і прадметная размова дадуць магчымасць зрабіць значны крок у развіцці супрацоўніцтва. Пры гэтым асноўнай стратэгіяй развіцця беларуска-кітайскіх адносін на сучасным этапе бачыцца тэзіс "апярэдзіць час".-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі