19 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Абмяркоўваецца магчымасць інвестыцый Дзяржнафтакампаніі Азербайджана ў мадэрнізацыю ААТ "Гродна Азот". Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Зусім нядаўна ў Турцыі вы пабудавалі нафтаперапрацоўчы комплекс. Будзем рады прыходу азербайджанскіх інвестараў у Беларусь і гатовы да сур'ёзнага ўзаемадзеяння ў стратэгічных галінах. Цяпер абмяркоўваецца магчымасць інвестыцый Дзяржнафтакампаніі Азербайджана ў мадэрнізацыю ААТ "Гродна Азот", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Мы вітаем такія памкненні", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі лічыць, што значны рэзерв ёсць у транспартна-лагістычнай сферы. Напрыклад, у чыгуначных зносінах, у тым ліку ў рамках стварэння міжнароднага транспартнага калідора "Поўнач - Поўдзень" і ініцыятывы "Эканамічны пояс Шаўковага шляху". "Так ці інакш вы (Азербайджан. - Заўвага БЕЛТА) у гэтыя праекты ўжо ўцягнуты", - дадаў ён.