Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Кст 2019

Абгрунтаванне экалагічнай бяспекі БелАЭС адпавядае рэкамендацыям МАГАТЭ - экспертная камісія

Абгрунтаванне экалагічнай бяспекі БелАЭС адпавядае рэкамендацыям МАГАТЭ - экспертная камісія

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрства энергетыкі Беларусі паступіла падагульняючае заключэнне экспертнай камісіі Міжнароднай грамадскай экалагічнай экспертызы матэрыялаў, якія абгрунтоўваюць экалагічную бяспеку Беларускай АЭС, паведамілі БЕЛТА ў "Расатаме".

У верасні бягучага года незалежная група міжнародных экспертаў з васьмі краін (Літва, Казахстан, Венгрыя, Аўстрыя, Італія, Беларусь, Украіна, Расія) па ініцыятыве Мінэнерга і пры падтрымцы Фонду садзейнічання развіццю муніцыпальных утварэнняў "Асацыяцыя тэрыторый размяшчэння атамных электрастанцый" правяла комплексны аналіз дакументаў, якія абгрунтоўваюць экалагічную бяспеку Беларускай АЭС.

У падагульняючым заключэнні экспертнай камісіі адзначана, што ў прадстаўленых дакументах даецца вычарпальны агляд запланаваных мерапрыемстваў па забеспячэнні ядзернай, радыяцыйнай і экалагічнай бяспекі. Ён цалкам адпавядае нормам і правілам, устаноўленым заканадаўствам Беларусі і рэкамендацыямі МАГАТЭ. Магчымае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе ў час эксплуатацыі АЭС знаходзіцца ў дапушчальных межах. У заключэнні падкрэслена, што змераны да размяшчэння ядзернага паліва і пачатку эксплуатацыі БелАЭС "нулявы фон" будзе з'яўляцца пунктам для далейшай ацэнкі радыеэкалагічнага ўздзеяння АЭС.

Эксперты таксама адзначылі добра арганізаванае ўзаемадзеянне і рэгулярнае інфармаванне насельніцтва аб ходзе рэалізацыі праекта, што садзейнічае павышэнню актыўнасці зацікаўленых слаёў насельніцтва, у тым ліку грамадскіх арганізацый.

У якасці рэкамендацыі прапануецца пры эксплуатацыі атамнай электрастанцыі прыцягваць міжнародных спецыялістаў і незалежных экспертаў для маніторынгу радыеэкалагічнага становішча ў зоне назірання.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральны падрадчык будаўніцтва БелАЭС - інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам" (АБЭ).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі