Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Ліс 2023

Аб'ём прыцягнутых у развіццё "Вялікага каменя" прыватных інвестыцый у 8 разоў перасягае затраты бюджэту

Аб'ём прыцягнутых у развіццё
Фота з архiва

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём прыцягнутых у развіццё Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" прыватных інвестыцый у 8 разоў перасягае затраты бюджэту на яго развіццё, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

За бягучы год у парк прыйшлі 23 новыя кампаніі з аб'ёмам заяўленых інвестыцый у памеры $117 млн. Агульная колькасць рэзідэнтаў дасягнула 118 прадпрыемстваў з планамі па інвесціраванні больш як $1,4 млрд і стварэнні 14 тыс. новых рабочых месцаў. Каля 80 працэнтаў рэалізуемых праектаў адносіцца да вытворчасцей V і VI тэхналагічных укладаў, што пацвярджае іх інавацыйнасць і высокатэхналагічнасць.

Эфектыўнасць дзейнасці рэзідэнтаў "Вялікага каменя" таксама пацвярджаецца ростам асноўных паказчыкаў дзейнасці. Па выніках 9 месяцаў аб'ём падаткаў, збораў і плацяжоў, выплачаных рэзідэнтамі, вырас у 2 разы, вытворчасці - у 1,4 раза, прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове - у 1,2 раза, экспарту тавараў - у 1,1 раза, выручка - у 1,5 раза. Сярэдняя зарплата работнікаў рэзідэнтаў парка перасягнула Br3 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі