Яўка выбаршчыкаў на парламенцкіх выбарах у Беларусі склала 74,32 працэнтаУ Брэсцкай вобласці на выбарах у Палату прадстаўнікоў прагаласавалі 77,53 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы, у Віцебскай - 79,98 працэнта, Гомельскай - 75,14 працэнта, Гродзенскай - 76,19 працэнта. Яўка выбаршчыкаў у Мінскай вобласці склала 75,35 працэнта, Магілёўскай - 80,9 працэнта. У сталіцы прагаласавалі 61,11 працэнта выбаршчыкаў ад агульнага спісачнага складу...