11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія СМІ зрабілі ўсё неабходнае для адкрытага і дэмакратычнага правядзення парламенцкіх выбараў. Такое меркаванне выказала журналістам міністр інфармацыі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міністр лічыць, што для кандыдатаў у дэпутаты былі прадастаўлены ўсе магчымасці, каб данесці інфармацыю аб сабе, сваёй праграме да выбаршчыкаў, каб быць пачутымі і ўбачанымі сваімі выбаршчыкамі.
Лілія Ананіч, адказваючы на пытанні журналістаў, сказала, што скарысталася правам датэрміновага галасавання. "Мне, напрыклад, было дастаткова прадастаўленай інфармацыі аб кандыдатах у дэпутаты, што дае магчымасць зрабіць выбар", - адзначыла яна.
На прэс-канферэнцыі ў інфацэнтры ЦВК Лілія Ананіч падкрэсліла, то "СМІ зрабілі ўсё, каб выбары ў краіне адбыліся, каб кожны, хто прыйшоў на выбарчы ўчастак, свядома зрабіў свой выбар, каб у краіне быў сфарміраваны прафесійны дзеяздольны парламент".