12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ЦВК 11 верасня паступіла 32 пісьмовыя звароты грамадзян Беларусі. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік ЦВК адзначыла, што "ўчарашні дзень у Цэнтральнай выбарчай камісіі прайшоў спакойна".
Большасць пісьмовых зваротаў, якія паступілі, была з Мінска.
Асноўная частка зваротаў датычылася неўключэння выбаршчыкаў у спісы для галасавання. "Адна скарга - нечытаемая - паступіла ад наглядальніка", - сказала Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, сёння ў ЦВК могуць паступіць больш сур'ёзныя скаргі ад наглядальнікаў. Іх будуць разглядаць ва ўстаноўленым законам парадку, падкрэсліла кіраўнік ЦВК.
Што датычыцца тэлефонных званкоў, то іх было 53. У асноўным яны датычыліся неатрымання запрашэнняў ад выбарчых камісій. Званкі былі ў тым ліку і несур'ёзныя - наконт музыкі на ўчастках або падораных дзецям паветраных шарыкаў, дадала Лідзія Ярмошына.