11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкія выбары ў Беларусі адбыліся. Паводле даных ЦВК, яўка выбаршчыкаў па стане на 14.00 склала 52,49 працэнта, паведамляе БЕЛТА.
У Брэсцкай вобласці прагаласавала 50,16 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы, у Віцебскай - 58,17 працэнта, у Гомельскай - 59,01 працэнта, у Гродзенскай - 53,66 працэнта.
На выбарчыя ўчасткі ў Мінскай вобласці прыйшлі 51,54 працэнта выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 57,35 працэнта. У Мінску прагаласавала 41,93 працэнта выбаршчыкаў ад агульнага спісачнага складу, на участках, сфарміраваных за межамі Беларусі, - 52,16 працэнта.