11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на выбарах депутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання склала 74,32 працэнта. Такія даныя размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама.
У Брэсцкай вобласці на выбарах у Палату прадстаўнікоў прагаласавалі 77,53 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы, у Віцебскай - 79,98 працэнта, Гомельскай - 75,14 працэнта, Гродзенскай - 76,19 працэнта. Яўка выбаршчыкаў у Мінскай вобласці склала 75,35 працэнта, Магілёўскай - 80,9 працэнта. У сталіцы прагаласавалі 61,11 працэнта выбаршчыкаў ад агульнага спісачнага складу. На ўчастках, сфарміраваных за межамі Беларусі, яўка склала 66,12 працэнта.