12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
У парламент выбрана 38 жанчын. Аб гэтым заявіла на прэс-канферэнцыі старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Кіраўнік ЦВК адзначыла, што прадстаўніцтва жанчын у парламенце ўзмоцнена: іх удзельная вага ў Палаце прадстаўнікоў шостага склікання дасягае 34 працэнты. Колькасць жанчын-парламентарыяў узрасла на 9 чалавек у параўнанні з выбранымі чатыры гады таму.
Так, па Мінску дэпутатам стала спявачка Ірына Дарафеева. У новым складзе парламента - прадстаўнік апазіцыі Алена Анісім (працуе ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, з'яўляецца членам ТБМ), член Аб'яднанай грамадзянскай партыі, малады палітык Ганна Канапацкая, праінфармавала Лідзія Ярмошына.