Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

4 Жнв 2017
Зубраня і васілёк маглі б стаць талісманамі Еўрагульняў у Мінску - лёгкаатлеты Зубраня і васілёк маглі б стаць талісманамі Еўрагульняў у Мінску - лёгкаатлеты
На думку праслаўленай бягухі, усе ведаюць, што зубр з'яўляецца адным з самых яркіх і пазнаваемых сімвалаў Беларусі. Што датычыцца талісмана, то ён абавязкова павінен быць гарэзлівым, таму зубраня можа стаць такім персанажам. Прычым, лічыць Марына, яно можа быць розным, паколькі ў праграме Еўрагульняў будзе шмат спартыўных дысцыплін, і мастакі могуць апрануць зубраня ў форму розных відаў спорту...
3 Жнв 2017
Спартыўны талісман павінен сімвалізаваць краіну і радаваць людзей - Чаркашына Спартыўны талісман павінен сімвалізаваць краіну і радаваць людзей - Чаркашына
"Спартыўны талісман павінен сімвалізаваць краіну і ў той жа час радаваць людзей усіх узростаў. Трэба абыграць штосьці цікавае і вясёлае. У многіх людзей у свеце Беларусь асацыіруецца з бульбай. Як варыянт, гэта можна выкарыстоўваць пры распрацоўцы талісмана", - расказала Любоў Чаркашына. Паводле слоў гімнасткі, "калі мы хочам паказаць культуру Беларусі праз талісман, то трэба дэталёва падыходзіць да яго распрацоўкі". Любоў Чаркашына сказала, што купальскія вянкі з нацыянальнай сімволікай былі б цікавымі сувенірамі...
2 Жнв 2017
Талісман ІІ Еўрагульняў павінен быць зразумелым для ўсіх людзей планеты - Бялова Талісман ІІ Еўрагульняў павінен быць зразумелым для ўсіх людзей планеты - Бялова
"Я як чалавек, які бачыў мноства талісманаў, магу сказаць, што ў дызайне абавязкова павінна прысутнічаць беларуская сімволіка, пры гэтым важна, каб талісман быў яркі, эфектны і зразумелы для ўсіх людзей планеты", - лічыць Алена Бялова. Яе муж, народны артыст Беларусі Валерый Іваноў падзяліўся меркаваннем, што талісманам павінен стаць традыцыйны для нашых месц бусел або зубр. Паводле яго слоў, гэта сімвалы і брэнды беларускага краю, вядомыя далёка за межамі краіны. Ён лічыць, што ў афармленні талісмана абавязковыя сіні і зялёны колеры...
2 Жнв 2017
Бусел стаў бы выдатным сімвалам II Еўрагульняў - Скрыпнік Бусел стаў бы выдатным сімвалам II Еўрагульняў - Скрыпнік
"Калі бачу бусла, я адразу ўспамінаю дзяцінства і бабулю, а калі знаходжуся за мяжой, то з гэтай птушкай у мяне асацыіруецца Беларусь, мая Радзіма. Гэта грэе душу, часам дапамагае настроіцца на паядынкі. Я лічу, што бусел стаў бы выдатным сімвалам Еўрагульняў-2019", - расказала Дар'я Скрыпнік. Таксама спартсменка дадала, што для яе як для прадстаўніцы дзюдо цікавым варыянтам талісмана быў бы тыгр.
28 Ліп 2017
Падрыхтоўка інфраструктуры Мінска да Еўрагульняў-2019 разгледжана ва ўрадзе Падрыхтоўка інфраструктуры Мінска да Еўрагульняў-2019 разгледжана ва ўрадзе
"Разгледжаны пытанні падрыхтоўкі інфраструктуры Мінска да правядзення II Еўрапейскіх гульняў, фінансавання мерапрыемстваў па падрыхтоўцы гульняў, набыцця сістэмы сканіравання білетаў і размяшчэння дырэкцыі па правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года"...
28 Ліп 2017
Аб'яўлены конкурс песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця Еўрагульняў-2019 Аб'яўлены конкурс песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця Еўрагульняў-2019
Конкурс на стварэнне глыбокіх па змесце і сучасных па сродках выразнасці песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця Еўрагульняў-2019 пройдзе з 1 жніўня па 1 снежня 2017 года. Песні павінны раскрываць тэмы яднання народаў, мірнага спартыўнага спаборніцтва, гасціннасці Беларусі, адлюстроўваць шчырасць і цеплыню краіны, якая прымае ІІ Еўрапейскія гульні...
24 Ліп 2017
Слоган і лагатып Еўрагульняў-2019 з'явяцца на грамадскім транспарце Мінска Слоган і лагатып Еўрагульняў-2019 з'явяцца на грамадскім транспарце Мінска
Адкрыты рэспубліканскі конкурс на распрацоўку талісмана II Еўрапейскіх гульняў у Мінску ў самым разгары. У ім можа прыняць удзел любы жадаючы. Трэба прапанаваць ідэю талісмана, малюнак і імя. Талісман павінен адпавядаць алімпійскім каштоўнасцям і слогану Bright Year, Bright You ("Яркі год, яркі ты")...
19 Ліп 2017
Кіраўнік Алімпійскага камітэта Расіі ўвайшоў у каардынацыйную камісію Еўрагульняў-2019 Кіраўнік Алімпійскага камітэта Расіі ўвайшоў у каардынацыйную камісію Еўрагульняў-2019
Раней прэзідэнт АКР быў назначаны кіраўніком каардынацыйнай камісіі МАК па зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года ў Пекіне...
13 Ліп 2017
Марзалюк: Лагатып Еўрагульняў-2019 прадуманы і лёгкі Марзалюк: Лагатып Еўрагульняў-2019 прадуманы і лёгкі
Як адзначыў дэпутат, у лагатыпе выкарыстана нацыянальная легенда пра папараць-кветку, знайсці якую азначае здабыць шчасце. "Гэта яшчэ і своеасаблівы факел, які прывядзе атлета да перамогі. У цэлым лагатып выглядае лёгка і ярка"...
13 Ліп 2017
Прэзідэнт НАК Украіны Сяргей Бубка назначаны членам каардынацыйнай камісіі Еўрагульняў-2019 Прэзідэнт НАК Украіны Сяргей Бубка назначаны членам каардынацыйнай камісіі Еўрагульняў-2019
Алімпійскага чэмпіёна, шматразовага рэкардсмена ў скачках з шастом, члена Выканаўчага камітэта МАК Сяргея Бубку запрасіў увайсці ў склад камісіі выконваючы абавязкі прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янез Качыянчыч...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі