Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

28 Ліп 2017

Аб'яўлены конкурс песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця Еўрагульняў-2019

Аб'яўлены конкурс песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця Еўрагульняў-2019

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'яўлены конкурс песні цырымоніі адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Конкурс на стварэнне глыбокіх па змесце і сучасных па сродках выразнасці песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця Еўрагульняў-2019 пройдзе з 1 жніўня па 1 снежня 2017 года.

Песні павінны раскрываць тэмы яднання народаў, мірнага спартыўнага спаборніцтва, гасціннасці Беларусі, адлюстроўваць шчырасць і цеплыню краіны, якая прымае ІІ Еўрапейскія гульні. Мэта конкурсу - выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, прыцягненне шырокага кола аўтараў да ўдзелу ў стварэнні творчага кантэнту Еўрагульняў, стварэнне новых музычных твораў на нацыянальных матывах, якія маглі б быць выкананы на цырымоніях адкрыцця і закрыцця гульняў.

Аўтарамі музыкі і (або) слоў песень могуць выступаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

Удзельнікам конкурсу неабходна падаць заяўку і матэрыялы (аўдыязапіс песні, нотны запіс песні, тэкст песні на рускай, беларускай і англійскай мовах) з 1 жніўня па 1 лістапада 2017 года на паштовы або электронны адрас Маладзёжнага тэатра эстрады (220007, г. Мінск, вул. Маскоўская, 18 а, тэл.(017) 213 19 49; 213 15 66; e-mail: teatrestrady@mail.ru).

Адзін канкурсант можа прадставіць не больш за дзве песні, кожная працягласцю ад 2,5 да 4 мінут, для сольнага або калектыўнага выканання.

Першапачаткова пройдзе адборачны тур, па выніках разгляду заявак будуць выбраны песні для ўдзелу ў другім этапе конкурсу. Песні-пераможцы вызначыць журы па выніках другога этапу конкурсу. У склад журы ўвойдуць кампазітары, паэты, мастацтвазнаўцы і іншыя творчыя работнікі.

Пераможцам будуць уручаны спецыяльныя дыпломы і грашовыя прэміі памерам 100, 70 і 50 базавых велічынь.

Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры, Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, дырэкцыя па правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, Маладзёжны тэатар эстрады, Беларускі саюз кампазітараў, Саюз пісьменнікаў Беларусі.

З падрабязнасцямі ўдзелу ў конкурсе на стварэнне песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Беларусі ў 2019 годзе можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры. У рубрыцы "Конкурсы і мерапрыемствы" размешчана інструкцыя аб правядзенні творчага спаборніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі