24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Слоган і лагатып II Еўрапейскіх гульняў з'явяцца на грамадскім транспарце Мінска. Аб гэтым расказаў сёння ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Анатоль Котаў, паведамляе БЕЛТА.
"Слоган будзе выкарыстоўвацца разам з лагатыпам на гарадскіх аб'ектах і транспарце, ён таксама ўпрыгожыць усю сувенірную прадукцыю, прысвечаную кантынентальнаму спартыўнаму форуму", - адзначыў Анатоль Котаў.
Адкрыты рэспубліканскі конкурс на распрацоўку талісмана II Еўрапейскіх гульняў у Мінску ў самым разгары. У ім можа прыняць удзел любы жадаючы. Трэба прапанаваць ідэю талісмана, малюнак і імя. Талісман павінен адпавядаць алімпійскім каштоўнасцям і слогану Bright Year, Bright You ("Яркі год, яркі ты"). Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2017 года. З падрабязнасцямі правядзення конкурсу можна азнаёміцца на сайтах Міністэрства інфармацыі, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і БЕЛТА.
Уладальнікі трох прызавых месц атрымаюць запрашальныя білеты на мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў, а таксама камплекты парадна-спартыўнай экіпіроўкі нацыянальнай зборнай Беларусі.