Беларускі барэц Алі Шабанаў заваяваў сярэбраны медаль II Еўрапейскіх гульняўВыйграўшы ў кваліфікацыях у ізраільцяніна Уры Калашнікава і турка Фаціха Эрдзіна, Алі Шабанаў выйшаў у паўфінал, дзе атрымаў перамогу над атлетам з Германіі Ахмедам Дударавым (3:0). У паядынку за залаты медаль беларускі барэц сустрэўся з расіянінам Даўрэнам Куругліевым, прайграўшы апаненту з лікам 2:3...