7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 жніўня 2023 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7973,5 млн у эквіваленце, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Нацыянальнага банка.
За ліпень золатавалютныя рэзервы выраслі на $182 млн (2,3 працэнта) пасля зніжэння ў чэрвені на $80,6 млн (1,02 працэнта).
"Са жніўня 2022 года інфармацыя аб аб'ёме міжнародных рэзервовых актываў публікуецца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка без дэталізацыі іх структуры, а таксама пазначэння фактараў, што паўплывалі на іх змяненне", - адзначылі ў Нацбанку.