Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Врс 2018

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да $7,2 млрд

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня, паводле папярэдніх даных, склалі $7 млрд 246,4 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За жнівень 2018 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $216,2 млн (на 3,1 працэнта) пасля росту ў ліпені 2018 года на $198,8 млн (на 2,9 працэнта).

Павелічэнню ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у жніўні садзейнічалі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацбанкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Урадам і Нацыянальным банкам у жніўні выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $190 млн.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэння ўрадам і Нацбанкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $6 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі