2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Знешнегандлёвы абарот Беларусі ў студзені-верасні 2017 года павялічыўся на 22,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў $45,1 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.Доля тавараабароту з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў склала 61 працэнт. Экспарт у краіны СНД павялічыўся на 23,1 працэнта да $12,8 млрд, імпарт - на 23,7 працэнта да $14,7 млрд.
Тавараабарот з краінамі Еўрапейскага саюза вырас на 22,5 працэнта. Экспарт і імпарт склаў $5,5 млрд і $4,8 млрд адпаведна.
Асноўнымі партнёрамі Беларусі ў знешнім гандлі з'яўляюцца Расія, Украіна, Кітай, Германія, Вялікабрытанія, Польшча, Нідэрланды, Літва, Турцыя, Італія, Казахстан.
Вядучыя пазіцыі ў экспарце займаюць нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, малочныя прадукты (сыры і тварог, малако і вяршкі згушчаныя, сметанковае масла, малочныя пасты), грузавыя аўтамабілі, трактары. Імпартуецца ў асноўным сырая нафта, нафтавыя газы і нафтапрадукты.