1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у гаспадарках рэспублікі ўбраны больш як з палавіны ўборачных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Так, па стане на 1 жніўня гэтыя культуры ўбраны больш як з 1117 тыс. га, што складае 51,7 працэнта ад запланаванага. У засекі пакладзена 3 млн 639 тыс. т збожжа.
У лідарах Брэсцкая вобласць. Тут убрана крыху больш за 80 працэнтаў плошчаў, намалочана 990 тыс. т збожжа. Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі 60 працэнтаў, намалаціўшы пры гэтым 759 тыс. т збожжа. У тройцы лідараў уборачнай кампаніі Гомельская вобласць. Тут план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы больш як на 53 працэнты, намалот склаў 403 тыс. т.
Усяго ў бягучым годзе пад збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) адведзена 2 млн 162 тыс. га. План паставак збожжа ў кошт дзяржзаказу складае 815 тыс. т. На 1 жніўня заданне выканана на 42,2 працэнта (344 тыс. т).
Прадаўжаецца ў гаспадарках і ўборка піваварнага ячменю. У цэлым пад гэту культуру адведзена крыху больш за 48 тыс. га. Ужо ўбрана 23,7 тыс. га, або 49,2 працэнта. Намалочана пры гэтым звыш 83 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць складае 35,2 ц/га.
У лік дзяржзаказу плануецца паставіць 84,2 тыс. т піваварнага ячменю. Паводле даных на 1 жніўня, гэта заданне выканана на 8,6 працэнта.