31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збожжавыя і зернебабовыя ў Беларусі ўбраны больш як з 22 працэнтаў плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 31 ліпеня, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 437,6 тыс. га, або 22,1 працэнта ад плана. Намалочана 1,554 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 35,5 ц/га.
Азімага рапсу на зерне ўбрана 259,7 тыс. га (78 працэнтаў да ўборачнай плошчы), намалочана 676,1 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26 ц/га.
Лён выцераблены на 23,6 тыс. га, што складае 54,1 працэнта ўборачнай плошчы. Салома пасля ўборкі збожжавых і зернебабовых убрана на плошчы 256,8 тыс. га.