Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Жнв 2016

Завод "Штадлер Мінск" выканае заказ дзяржаўнай чыгункі Нарвегіі

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завод "Штадлер Мінск" выканае заказ дзяржаўнай чыгункі Нарвегіі. Аб гэтым на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў генеральны дырэктар і ўладальнік кампаніі Stadler Rail Group Петэр Шпулер, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы праявілі ўласную ініцыятыву і некаторыя заказы, якія планаваліся для заходнееўрапейскіх дзяржаў, перанеслі сюды (у Беларусь. - Заўвага БЕЛТА). Гэты заказ датычыцца дзяржаўнай чыгункі Нарвегіі, - сказаў Петэр Шпулер.- Акрамя таго, у Фаніпалі будзе поўнасцю выконвацца заказ па зборцы трамваяў для гарадскіх ліній Санкт-Пецярбурга".

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася і разглядалася магчымасць вытворчасці заводам "Штадлер Мінск" паяздоў для трэцяй лініі сталічнага метрапалітэна.

Генеральны дырэктар таксама заўважыў, што ў 2015 годзе кампанія сутыкнулася з пэўнымі цяжкасцямі: "Аэраэкспрэс" адмовіўся ад часткі свайго заказу з-за няздольнасці яго аплаціць. "Мы былі вымушаны расцягнуць тыя вытворчыя працэсы, якія ішлі, для таго каб знайсці іншае фінансаванне. Сёння праблема амаль вырашана", - звярнуў увагу ён.

Петэр Шпулер дадаў, што яго кампанія поўная рашучасці працаваць у Беларусі. Завод прадоўжыць супрацоўнічаць з "Белкамунмашам", закупляючы там кампаненты для вытворчасці, і, магчыма, будзе развіваць партнёрства і з іншымі беларускімі прадпрыемствамі. "Уся прадукцыя, якая збіраецца ў Мінску, гэта абсалютна беларуская прадукцыя", - падкрэсліў уладальнік кампаніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі