Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Ліс 2021

Замежныя інвестары ў студзені-верасні ўклалі ў эканоміку Беларусі $6,7 млрд

Замежныя інвестары ў студзені-верасні ўклалі ў эканоміку Беларусі $6,7 млрд

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя інвестары за студзень - верасень уклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $6,7 млрд інвестыцый, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб'екты гаспадарання Расіі (44 працэнты ўсіх інвестыцый, якія паступілі), Украіны (13,1 працэнта) і Кіпра (12,6 працэнта). Прамыя замежныя інвестыцыі склалі $4,8 млрд, або 72,4 працэнта ўсіх замежных інвестыцый.

Арганізацыі краіны за студзень - верасень накіравалі за мяжу $4,1 млрд інвестыцый. Значная колькасць была накіравана суб'ектам гаспадарання Расіі (78,9 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый), Украіны (4,3 працэнта) і Кіпра (3,1 працэнта). На долю прамых інвестыцый прыпадала 93,8 працэнта ўсіх інвестыцый за мяжу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі