9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Закупка самалётаў Су-30 для беларускіх ВПС плануецца да канца 2020 года, паведаміў сёння журналістам камандуючы ВПС і войскамі ППА Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Алег Двігалеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы плануем закупку да канца 2020 года. Пакуль той баявы склад, які ў нас ёсць, дае магчымасць выконваць задачы па нясенні баявога дзяжурства і падрыхтоўцы лётчыкаў", - сказаў Алег Двігалеў.
З часам, па меры выпрацоўкі рэсурсу авіяцыйнай тэхнікі, у прыватнасці знішчальнікаў МіГ-29, беларускія лётчыкі пяройдуць на новыя самалёты.