Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Снж 2020

Закупкі мяса і мясапрадуктаў праз БУТБ выраслі ў студзені-лістападзе на 11 працэнтаў

Закупкі мяса і мясапрадуктаў праз БУТБ выраслі ў студзені-лістападзе на 11 працэнтаў
Фота БУТБ

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы закупілі праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу (БУТБ) у студзені-лістападзе 2020 года звыш 10,7 тыс. т мяса і мясных прадуктаў на суму Br49,5 млн. Такім чынам, у натуральным выражэнні продажы гэтай прадукцыі на ўнутраным рынку выраслі на 11 працэнтаў, а ў вартасным - на 50 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Доля беларускіх вытворцаў у агульным аб'ёме паставак склала 52 працэнты. Астатнія 48 працэнтаў забяспечылі замежныя пастаўшчыкі з Вялікабрытаніі, Латвіі, Літвы і Польшчы. Найбольшым попытам у пакупнікоў карысталася замарожанае і ахалоджанае мяса буйной рагатай жывёлы, а таксама субпрадукты.

"Спрыяльная для экспарцёраў сітуацыя на сусветным рынку прадуктаў харчавання стымулявала рост попыту на мяса і субпрадукты, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці каўбасных вырабаў і мясных кансерваў. Паколькі біржавыя таргі даюць магчымасць ажыццявіць закупку па мінімальнай цане і, адпаведна, знізіць сабекошт гатовай прадукцыі, многія айчынныя масакамбінаты вырашылі скарыстацца гэтым інструментам. Калі прагнозы замежных экпертаў апраўдаюцца, і ў 2021 годзе сусветныя продажы прадуктаў харчавання прадоўжаць павялічвацца, то можна чакаць аналагічнай дынамікі і на беларускім біржавым рынку", - адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі