Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Май 2023

Заяўленыя інвестыцыі рэзідэнтаў "Вялікага каменя" ацэньваюцца больш як у $1,3 млрд

Заяўленыя інвестыцыі рэзідэнтаў
Фота з архiва

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заяўленыя інвестыцыі рэзідэнтаў "Вялікага каменя" ацэньваюцца ў памеры больш як $1,3 млрд, заявіў кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка, адкрываючы беларуска-кітайскі форум "Інавацыйнае развіццё разумнай вытворчасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вялікі камень" ствараўся ў Беларусі як пляцоўка, якая дазволіць увасобіць у жыццё перадавыя ідэі, і многія з іх ужо атрымалі сваю рэалізацыю, адзначыў Аляксандр Ярашэнка. "Стратэгічна важна наладзіць узаемадзеянне, якое ў будучым дасць высокія рэзультаты. Гэта стане яшчэ адной прыступкай у развцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая", - лічыць ён.

Індустрыяльны парк цяпер аб'ядноўвае больш за 100 рэзідэнтаў з 15 краін. Аб'ём фактычных укладанняў парка перасягнуў ужо $830 млн, а аб'ём заяўленых інвестыцый складае $1,34 млрд. "Такая сфера, як машынабудаванне, з'яўляецца адной з прыярытэтных. Дастаткова сказаць, што кластар прадпрыемстваў, якія працуюць у гэтай галіне, з'яўляецца буйнейшым у парку і налічвае больш за 20 праектаў. На тэрыторыі "Вялікага каменя" працуюць сумесныя беларуска-кітайскія прадпрыемствы, якія выпускаюць рухавікі ўнутранага згарання, каробкі перадач для пасажырскага і грузавога транспарту. Адзін з кітайскіх рэзідэнтаў выпускае будаўнічую тэхніку на базе шасі МАЗ. Беларускі рэзідэнт парка вырабляе шкло для ўсіх відаў наземнага транспарту. Гэта прадукцыя запатрабавана на рынку Беларусі і карыстаецца вялікім попытам у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. Безумоўна, індустрыяльны парк адкрыты для новых праектаў у гэтай сферы", - расказаў кіраўнік адміністрацыі парка.

У "Вялікім камені" робіцца акцэнт на высокатэхналагічную і канкурэнтаздольную вытворчасць - кампаніі, якія ажыццяўляюць навукова-даследчыя распрацоўкі. "На сённяшні дзень у парку зарэгістравана больш за 25 кампаній, якія працуюць у сферы НДДКР. Фарміруецца перадавая сістэма, стымулюецца развіццё інавацыйных прадпрыемстваў. Пытанне развіцця разумнай вытворчасці цяпер вельмі актуальнае, таму што дазваляе павысіць эфектыўнасць, кантраляваць якасць прадукцыі, кіраваць усімі вытворчымі працэсамі. Мэта індустрыяльнага парка - сфарміраваць смарт-асяроддзе для ўсіх сфер, што вельмі важна для нашых рэзідэнтаў. Спадзяюся, што Беларусь і Кітай наладзяць плённае супрацоўніцтва", - рэзюмаваў Аляксандр Ярашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі