Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Жнв 2015

Халіль: Тавараабарот Беларусі і Пакістана павінен дасягнуць не менш як $1 млрд

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Пакістана павінен дасягнуць не менш як $1 млрд. Аб гэтым заявіў журналістам сустаршыня Беларуска-пакістанскага дзелавога савета Брыгадзір Тарык Халіль перад пасяджэннем Беларуска-пакістанскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць вялікая верагоднасць дасягнуць такога ўзроўню. Гэта цалкам рэальная лічба, і мы будзем старацца яе дасягнуць. Для гэтага трэба зрабіць пэўныя захады, у тым ліку ў банкаўскай сферы, каб усе фінансавыя транзакцыі свабодна пераходзілі паміж банкамі дзвюх краін", - сказаў Брыгадзір Тарык Халіль.

Паводле яго слоў, пакістанскі бізнес зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю. "Пакістанскі бок зацікаўлены не толькі ва ўзаемных пастаўках тавараў, але і стварэнні сумесных вытворчасцей, адны з самых перспектыўных сфер - гэта машынабудаванне і тэкстыльная прамысловасць. Але і іншыя галіны мы не пакінулі без увагі", - заўважыў сустаршыня дзелавога савета.

Брыгадзір Тарык Халіл выказаў надзею, што супрацоўніцтва з Беларуссю дасць магчымасць Пакістану наладзіць больш цеснае ўзаемадзеянне і з Еўразійскім эканамічным саюзам у цэлым.

Сёння ў час Беларуска-пакістанскага бізнес-форуму запланаваны прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу і асаблівасцей вядзення бізнесу ў Беларусі. Акрамя таго, гасцям з Пакістана раскажуць аб прамысловым патэнцыяле Беларусі. У сваю чаргу прадстаўнікі пакістанскага боку раскажуць аб інвестыцыйным і дзелавым клімаце сваёй краіны.

Праграму сённяшніх дзелавых мерапрыемстваў прадоўжаць двухбаковыя перагаворы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў. З боку пакістанскіх кампаній ёсць зацікаўленасць ва ўстанаўленні дзелавых сувязей з беларускімі прадпрыемствамі ў сферы хімічнай, тэкстыльнай прамысловасці (рэалізацыя бавоўны, тканін, матэрыялаў), машынабудавання (закупка прамысловай, кар'ернай і сельскагаспадарчай тэхнікі, запасных частак да беларускай тэхнікі). Патэнцыяльных партнёраў цікавіць таксама перапрацоўка і рэалізацыя сыравіны для будаўнічай галіны і экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі (агародніны, фруктаў, бабовых і збожжавых культур, рысу, алею).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі