17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ХІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы" адбудзецца 26-28 чэрвеня ў Віцебску, Полацку, Наваполацку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
У дні правядзення форуму адбудуцца выставачныя і прэзентацыйныя мерапрыемствы, секцыйныя пасяджэнні, мерапрыемствы культурнай праграмы. Запланавана сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенка з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў дзвюх краін, пленарнае пасяджэнне ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве, камерцыйных кантрактаў і іншых дакументаў на ўсіх пляцоўках форуму.
Арганізатары форуму - Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі.