Бакі абмеркавалі магчымасці дзелавога ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Канадай. Валерый Садоха адзначыў, што патэнцыял двухбаковых адносін не рэалізаваны ў поўнай меры, аднак цяпер адкрываюцца новыя магчымасці для супрацоўніцтва.
Паводле папярэдняй дамоўленасці бакоў, першы візіт канадскай бізнес-дэлегацыі можа адбыцца ўжо ў маі-чэрвені. Нікаля Лепаж заўважыў, што сустрэча ў час спецыялізаванай выстаўкі ТІБО наглядна пакажа канадскім бізнесменам беларускія дасягненні ў адной з найбольш цікавых для супрацоўніцтва сферы - IT.
Нікаля Лепаж паведаміў, што некаторыя канадскія кампаніі ўжо супрацоўнічаюць з беларускімі распрацоўшчыкамі праграмнага забеспячэння і зацікаўлены ў тым, каб заявіць аб сваёй прысутнасці ў Беларусі. Аднак большасць канадскіх бізнесменаў не праінфармаваны на належным узроўні аб магчымасцях супрацоўніцтва з Беларуссю, таму трэба праводзіць больш В2В-сустрэч, вэбінараў і іншых дзелавых мерапрыемстваў, у тым ліку на базе НЦМіКЦ.
Кіраўніцтва НЦМіКЦ выказала гатоўнасць садзейнічаць арганізацыі сустрэч і перагавораў па розных тэмах для прадпрымальнікаў дзвюх краін.