15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У студзені-красавіку ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала Br3,4 млрд і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных цэнах на 1,5 працэнта. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br3,3 млрд, што ў супастаўных цэнах на 2 працэнты больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.
У гаспадарках усіх катэгорый атрымана (гадоўля) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 607,4 тыс. т, што на 0,8 працэнта больш, чым за студзень-красавік 2017 года, малака атрымана 2337,9 тыс. т (на 2,4 працэнта больш).
У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць (гадоўля) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 576,5 тыс. т і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 1,3 працэнта, малака атрымана 2265 тыс. т, што на 2,7 працэнта больш, чым у студзені-красавіку 2017-га.
На 1 мая 2018 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 4,3 млн галоў, што ў параўнанні з аналагічнай датай папярэдняга года больш на 0,7 працэнта, у тым ліку кароў - за 1,4 млн галоў (на 0,2 працэнта больш).