Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Ліс 2022

Вытворчасць беларускай вакцыны ад COVID-19 пачнецца ў Віцебскім раёне да канца лістапада

Вытворчасць беларускай вакцыны ад COVID-19 пачнецца ў Віцебскім раёне да канца лістапада

8 лістапада, Віцебскі раён /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Пасля выпуску першай доследнай партыі беларускай вакцыны ад каранавіруса, вытворчасць якой пачнецца да канца лістапада ў ААТ "БелВітуніфарм", будуць праходзіць яе клінічныя выпрабаванні. Аб гэтым на нарадзе на прадпрыемстве ў Віцебскім раёне журналістам паведаміў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Доследна-вытворчы цэх ААТ "БелВітуніфарм" ужо аснашчаны ўсім патрэбным абсталяваннем і гатовы да выпуску першай доследнай партыі. "На прадпрыемстве гатовы да вытворчасці нашай беларускай вакцыны ад кавіду, і пасля яе атрымання мы будзем праводзіць яе клінічныя выпрабаванні з добраахвотнікамі. Яна ўжо прайшла даклінічныя выпрабаванні і паказала высокую эфектыўнасць. Таксама тут будуць вырабляцца і іншыя прэпараты для вакцынацыі як для дзяцей, так і для дарослых. Гэта будуць адаптаваныя вакцыны для нашых людзей з улікам тэрытарыяльнай і генетычных асаблівасцей беларусаў. Як вядома, вакцыны, якія вырабляюцца за мяжой, могуць дзейнічаць на жыхароў іншых краін інакш, чым на карэннае насельніцтва, і мець іншую карціну рэакцыі на такія прэпараты. І для гэтага мы працуем над стварэннем сваіх вакцын як супраць COVID-19, так і іншых вірусных захворванняў", - расказаў Уладзімір Гусакоў.

Ён таксама адзначыў, што пры змяненні эпідэміялагічнай сітуацыі тут змогуць даволі хутка адаптаваць састаў вакцын пад новыя штамы.

Новы цэх наведалі старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, якім спецыялісты прадпрыемства паказалі, якое абсталяванне тут ужо ўстаноўлена, і расказалі, калі пачнецца будаўніцтва цэха па вытворчасці вакцыны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі