17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць аўтамабіляў на будуемым заводзе "БелДжы" плануецца запусціць у першым квартале 2017 года. Аб гэтым было заяўлена ў час сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нядаўна я зацвердзіў праграму - ніводнай імпартнай машыны, толькі айчынныя ў дзяржаўных структурах. У нас ёсць уласная вытворчасць легкавых аўтамабіляў, мы яе стварылі разам з кітайцамі, а цяпер завяршаем будаўніцтва завода па вытворчасці спачатку 60 тыс. аўтамабіляў у год. Дарэчы, гэтыя аўтамабілі прадаюцца ў Расіі. Мы не шмат іх цяпер вырабляем, тры мадэлі, я іх усе апрабаваў асабіста. Адзін з гэтых аўтамабіляў мы з вялікім задавальненнем будзем эксплуатаваць у дзяржорганах, суб'ектах гаспадарання", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка канстатаваў, што першую чаргу завода плануецца запусціць у першым квартале 2017 года. У цэлым прадпрыемства разлічана на вытворчасць 120 тыс. аўтамабіляў у год.